Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:52 ]  Украіна адзначае дзесяцігодзьдзе незалежнасьці


КІЕЎ. Прэзыдэнты Расеі, Польшчы і Македоніі ўдзельнічаюць у Кіеве ў адзначэньні 10-тай гадавіны незалежнасьці Ўкраіны. Прэзыдэнт Польшчы Квасьнеўскі быў прысутны на адкрыцьці толькі што адноўленага Пляцу Незалежнасьці. Ён пахваліў дасягненьні Ўкраіны ў пабудове новай дзяржавы, аднак адзначыў няўдачы ў эканоміцы. Пасьля Квасьнеўскі меў рабочую сустрэчу з украінскім прэзыдэнтам Леанідам Кучмам. Пуцін, Кучма і прэзыдэнт Македоніі Трайкоўскі правядуць трохбаковую сустрэчу, падчас якой абмяркуюць сытуацыю ў Македоніі. Выступаючы пасьля прылёту на лётнішчы, Пуцін выказаў надзею, што апэрацыя НАТО ў Македоніі пройдзе пасьпяхова, аднак засумняваўся, ці здолеюць НАТАўскія вайскоўцы раззброіць альбанскіх паўстанцаў. Пуцін і Трайкоўскі застануцца ў Кіеве да заўтра.
XS
SM
MD
LG