Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЎСТРЫЙСКІЯ ПРАВААБАРОНЦЫ: “БЕЛАРУСКІЯ ДЗЯЎЧАТЫ НЕ МАГЛІ НЯ ВЕДАЦЬ ПРА СВАЮ ПРАЦУ”


Ул. інф.

Венская няўрадавая арганізацыя “Абарона жанчын-ахвяраў” належыць да тых, хто абараняе дзяўчат з Усходняй Эўропы, калі тыя ў выніку розных абставінаў трапляюць у неардынарныя сытуацыі. Выпадкі, калі наіўныя дзяўчаты едуць працаваць кельнэршамі і, нічога ня ведаючы, трапляюць у бардэлі, сапраўды здараюцца. Супрацоўніцы арганізацыі маюць сталыя кантакты з прадстаўнікамі аўстрыйскай крымінальнай паліцыі. Нярэдка самі паліцыянты звоняць у “Абарону” з просьбай адносна аказаньня псыхалягічнай ці юрыдычнай падтрымкі ахвярам.

Паводле каардынатаркі праекту Эвы, пасьля скандальнаых публікацыяў у аўстрыйскіх СМІ яны самі патэлефанавалі ў фэдэральную паліцыю.

(Эва: ) “Калі такое здарылася, мы адразу зьвярнуліся ў паліцыю, бо мы працуем з жанчынамі-ахвярамі, але ж ў паліцыі нам сказалі, што сярод гэтых ста пяцідзесяці няма ніводнай, якая бы займалася прастытуцыяй прымусова. Нам таксама сказалі, што гэтыя сто пяцьдзясят прыбылі ў Аўстрыю на працягу некалькіх год, не ў адзін момант. Што да выпадку пад Лінцам, то размова ідзе альбо пра сорак, альбо пра шэсьцьдзесят беларусак. Пакуль праблемаў у гэтых дзяўчат няма. Паліцыянты не выключаюць, што сярод гэтай колькасьці можа быць пара-тройка тых, якія б займаліся гэтым прымусова. Тады нам пра гэта абавязкова паведамяць”.

У эміграцыйным цэнтры ў Лінцы, дзе таксама абараняюцца правы жанчын-замежніц, таксама выявілі скепсіс адносна прымусовага характару працы беларускіх дзяўчат.

(Маіс: ) “Для нас вельмі дзіўна, што гэтыя дзяўчаты прыбылі не як прастытуткі, а як нянькі, прыбіральшчыцы. Ад 2001 году існуе адмысловы дазвол аўстрыскійх ўладаў на прыбыцьцё ў краіну замежніц з мэтай заняткаў прастытуцыяй. Гэта значыць, што афармляючы візу, дзяўчаты прадстаўляюць розныя паперы, дзе напісана пра сапраўдны характар іхных заняткаў. Сам па сабе прыезд такіх дзяўчат у Аўстрыю і іхныя далейшыя заняткі прастытуцыяй даволі пільна кантралююцца аўстрыйскай паліцыяй. Маючы на ўвазе канкрэтны выпадак, я нічога не сьцьвярджаю на 100 адсоткаў, але…”

(Карэспандэнтка: ) “Ці зьвяртаюцца да вас беларускі, якія прыбываюць у Аўстрыю менавіта як прастытуткі?”

(Маіс: ) “Да нас нядаўна зьвярнулася беларуска, але зь іншага бардэлю, якая скардзілася на працадаўцаў. Мы кантралюем, наколькі магчыма, умовы працы ў гэтай установе. Гутарым з кліентамі. Што да бардэлю ў Гросраўме (яго называюць “Нобэль-бардэль” альбо гэтак званы люксавы), то, паводле некаторых кліентаў, там няма бясьпечнага сэксу. Кліенты не карыстаюцца прэзэрватывамі. У бардэлях з добрай рэпутацыяй такі сэкс не дазволены. Аднак ці вымушаныя жанчыны так працаваць, ці робяць яны гэта дабраахвотна, мы ня можам сказаць”.

Паводле супрацоўніцы эміграцыйнага цэнтру ў Лінцы, максымальная колькасьць працаўніц “Нобэль-бардэлю” ў Гросраўме — сорак жанчын.

Гл. таксама
СКАНДАЛ З ГАНДЛЕМ БЕЛАРУСКІМІ ЖАНЧЫНАМІ АТРЫМАЎ ВЯЛІКІ РОЗГАЛАС У АЎСТРЫІ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG