Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА ЗЬМЯНІЎ ВІЦЭ-ПРЭМ’ЕРА ДЫ ПРЫЗНАЧЫЎ ДВУХ НОВЫХ МІНІСТРАЎ


Юры Сьвірко, Менск

Спадар Бамбіза, які з 1997 году ачольваў канцэрн “Белнафтахім”, сёлета ў красавіку звольніўся паводле ўласнага жаданьня. Дзесяць гадоў таму спадар Бамбіза быў абраны намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, а ў 1995–1996 гадах працаваў міністрам у справах СНД у кабінэце міністраў Міхаіла Чыгіра.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Іван Бамбіза стаўся беспрацоўным, каб вызваліць месца для Браніслава Сівага, якога сапраўды прызначылі цяпер кіраўніком “Белнафтахіму”. Спадар Сівы дагэтуль працаваў генэральным дырэктарам прадпрыемства “Полацак-Шкловалакно”, дзе ягоным намесьнікам па кадрах і ідэалёгіі раней быў Уладзімер Мацьвяйчук — цяперашні старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Месца міністра падаткаў і збораў, якое было вакантным пасьля прызначэньня Канстанціна Сумара кіраўніком Берасьцейскай вобласьці, заняла Ганна Дзяйко, якая была раней намесьніцай спадара Сумара. А міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня стаў Леанід Русак, былы старшыня Менскага райвыканкаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG