Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА: ЗА АДМОВУ АД ДЗЯРЖАЎНАГА РАЗЬМЕРКАВАНЬНЯ ПАЗБАВІМ ДЫПЛЁМУ


Юры Дракахруст, Прага

Прынятае рашэньне, што калі такі выпускнік адмаўляецца ехаць працаваць па месцы дзяржаўнага разьмеркаваньня, то будзе пазбаўлены дыплёму ці мусіць вярнуць дзяржаве грошы, якія дзяржава выдаткавала на яго адукацыю.

Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра адукацыі Беларусі Аляксандар Жук. Ён сказаў, што гэтае рашэньне было прынятае паводле загаду кіраўніка дзяржавы.

Аляксандар Лукашэнка заявіў: “Мы прамантачваем грошы дзяржаўнага бюджэту, калі фінансуем імі вышэйшую адукацыю маладых людзей, якія потым працуюць у прыватным сэктары ці эмігруюць. Калі дзяржава забясьпечыла вашу адукацыю на працягу 5 гадоў, ваш абавязак – адпрацаваць на дзяржаву ня менш як такі ж час ці яшчэ даўжэй”.

Лукашэнка далей патлумачыў: “Калі вы адмаўляецеся працаваць там, куды ўнівэрсытэт вас накіраваў, дзяржава мае права ўжыць санкцыі, уключна з ануляваньнем вашага пасьведчаньня пра вышэйшую адукацыю”.

Цяпер сярэднія выдаткі на навучаньне студэнта ў беларускім дзяржаўным ВНУ складаюць прыкладна 1200 даляраў на год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG