Перад чытачамі бібліятэкі ды іншымі гасьцямі выступілі акторы Акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа. З архіўнымі матэрыяламі пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка-земляка прысутных пазнаёміла дырэктарка віцебскага літаратурнага музэю Сьвятлана Казлова.
Сёньняшняя вечарына стала першай у шэрагу імпрэзаў, падрыхтаваных да 80-х угодкаў Васіля Быкава віцебскай грамадзкасьцю. Прадстаўнікоў гарадзкіх ды абласных уладаў на ёй не было.
Гл. таксама
ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГІ "БЫКАЎ НА СВАБОДЗЕ" Ў МЕНСКУ