Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КАМПАКТ-ДЫСКУ “Я ЛЮБЛЮ ЛІЦЭЙ: ВЕРУ Ў ЦЯБЕ”


Галіна Абакунчык, Менск

У рок-канцэрце, прысьвечаным Беларускаму ліцэю, плянавалі ўзяць удзел многія маладыя і вядомыя рок-гурты, былі запрошаныя прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, амбасадары замежных краінаў. Акрамя прэзэнтацыі музычнага альбому, была заплянаваная прэм’ера дакумэнтальнага фільму польскага рэжысэра Каліны, прысьвечаная ліцэю і ягонай абароне. На імпрэзу было прададзена больш за 200 квіткоў, аднак адміністрацыя “Рэактару” адмовіла ў арэндзе памяшканьня, парушыўшы папярэднія дамоўленасьці зь ліцэістамі. Гаворыць арганізатар канцэрту Франак Вячорка:

(Вячорка: ) “Тры дні таму канцэрт быў зьняты, і ўсе фінансавыя пытаньні засталіся адкрытыя: што рабіць з квіткамі, што рабіць зь людзьмі — невядома. Хоць за продаж квіткоў, за вяртаньне грошай цалкам адказны клюб “Рэактар”.

Канцэрт, прысьвечаны Беларускаму ліцэю, быў заплянаваны, як рок-шоў і меў назву “Партызанская школа, альбо Год у падпольлі”. Аднак альбом — цалкам музычны праект, які складаюць 17 кампазыцыяў у выкананьні ліцэістаў, выпускнікоў і нават выкладчыкаў ліцэю, — паведаміў адзін зь ягоных выдаўцоў Максім Русьць.

(Русьць: ) “Кампакт-дыск — цалкам музычны праект. Тут сабраная музыка розных стыляў і кірункаў, якая прысьвечаная розным тэмам. Але калі мы даведаліся пра забарону нашага канцэрту, то не зьдзівіліся. Бо апошнім часам усё, што зьвязана зь ліцэем, успрымаецца ня так. Гэта нашае жыцьцё ў сучаснай Беларусі, дзе чакаць можна ўсяго, калі нешта выходзіць за рамкі дзяржаўнай ідэалёгіі. Пра беларускую мову я ўвогуле не кажу”.

Арганізатары плянуюць, што правядуць забаронены канцэрт пасьля навучальнага году — пры канцы чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG