Майкл Эмэрсан спэцыялізуецца у галіне дачыненьняў Эўразьвязу з Украінай і Расеяй. Эмэрсан лічыць, што дыпляматычныя спробы Эўразьвязу пераканаць Лукашэнку зьмяніць яго пазыцыю праваліліся, і вельмі мала можа быць зроблена пры цяперашнім беларускім кіраўніцтве.
(Эмэрсан: ) “Малаверагодна, што палітыка дыпляматычных прапановаў з боку Эўрапейскага Зьвязу будзе мець вырашальны ўплыў, бо Эўразьвяз не жадае моцна ўмешвацца ў беларускія справы. Пастанова Эўракамісіі – гэта праява пазыцыі. Ад беларусаў залежыць рашэньне. Я лічу, я думаю, ніхто не чакае, што Лукашэнка зьменіць сваю палітыку. Магчыма, і зьменіць, хто ведае? Ніколі не кажы ніколі. Але не чакаецца, што зьменіць. Але ён жа не назаўсёды, ці ня так?”
Гаварыў спэцыяліст Цэнтру эўрапейскіх палітычных досьледаў у Брусэлі Майкл Эмэрсан.
Гл. таксама
ЭЎРАКАМІСІЯ ВЫКЛЮЧЫЛА БЕЛАРУСЬ З ПРАГРАМЫ “НОВАЕ СУСЕДЗТВА”
МЗС АБВЯРГАЕ, ШТО ЭЎРАКАМІСІЯ ВЫКЛЮЧЫЛА БЕЛАРУСЬ З ПРАГРАМЫ “НОВАЕ СУСЕДЗТВА”