Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ ВЫПУСЬЦІЛІ ПАСЬЛЯ АРЫШТУ АДНАГО ЗЬ ЛІДЭРАЎ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАГА РУХУ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Зьміцер Іваноўскі лічыць, што яго пакаралі беспадстаўна. Спадар Іваноўскі — адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху ў горадзе. Міліцыя і ўлады напярэдадні першатравеньскіх пратэстаў прадпрымальнікаў былі зацікаўленыя, каб ізаляваць іхніх лідэраў.

(Іваноўскі: ) “Я, яшчэ нічога не парушыўшы, за два тыдні да першага траўня ведаў, што мяне павінны пасадзіць, ведаў, колькі мне павінны даць, каб выключыць з тых мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў горадзе”.

Зьміцер Іваноўскі гаворыць, што быў папярэджаны, што яго хочуць часова ізаляваць. Яго пасадзілі 27 красавіка. Дарэчы, у спэцпрыёмніку міліцыянты рабілі ўсё, каб ён не атрымліваў інфармацыі пра акцыі прадпрымальнікаў, якія адбыліся ў горадзе.

(Іваноўскі: ) “Я ўжо сустрэўся зь сябрамі, яны гавораць, што перадавалі мне незалежныя газэты, але іх не прапускалі. Прапускалі толькі афіцыйную прэсу”.

Два месяцы таму ён адбыў у спэцпрыёмніку дзесяць сутак за арганізацыю “мітынгу маўчаньня” прадпрымальнікаў. Усе дзесяць дзён ён тады галадаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG