Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 3 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Наша ніва”, 1914 год:

“Роўна сорак гадоў — ад 1865 да 1905 г. — друкаваць беларускіх кніжэк не дазвалялі. У часі “свабод” забарону змянілі, пачалі друкавацца газэты, кніжкі для народу. І вось ужо ў 1906 гаду першая беларуская газэта “Наша Доля” павінна была зачыніцца, бо з 6 выпушчэных нумэроў 5 паліцыя конфіскавала, за адзін рэдакцыя заплаціла колькі сот рублёў штрафу, ды рэдактара засудзілі на год у крэпасць”.

“ЛіМ”, 1974 год. Адказ экіпажу цеплахода “Янка Купала” Галоўнага ўпраўленьня рачнога флёту пра Савеце Міністраў БССР супрацоўнікам літаратурнага музэю паэта:

“Дарагія таварышы! Вялікае вам дзякуй за вашу пасылку. Мы атрымалі яе 22 студзеня 1974 года ў момант адыходу ў рэйс да егіпецкага порта Александрыя, таму і затрымаліся з адказам… У нас справы ідуць добра. План грузаперавозак 1973 года і свае сацыялістычныя абавязацельствы мы выканалі да 28 снежня… Спадзяёмся, што не пасаромім імя вялікага сына беларускага народа — Янкі Купалы, горда і дастойна пранясем на марскіх дарогах яго светлае імя”.

“Вечерний Минск”, 1984 год:

“Сумесныя ўрокі з навучэнцамі і пэдагогамі Менскай харэаграфічнай вучэльні правялі амэрыканскія турысты, удзельнікі спэцыяльнага балетнага туру, які завершыўся ў Менску. Цягам тыдня пэдагогі рытмікі, харэографы з прыватных школ, аматары-балетмайстры засвойвалі мэтодыку навучаньня расейскаму клясычнаму танцу. Насычанай і цікавай была праграма, якая ўключала прагляды спэктакляў Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету БССР, сустрэчы зь вядучымі артыстамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG