Паводле Сямашкі апошнім часам цана электрычнасьці, якую прапануюць Літва і Расея, узрасла са 168 да 215 цэнтаў за кіляват.
Віцэ-прэм’ер заявіў, што цяпер Беларусі выгадней выпрацоўваць уласную электраэнэргію, чым купляць за мяжой.
Прэсавы сакратар расейскага электраголдынгу РАО “ЕЭС” Тацяна Міляева заявіла, што кампанія ня можа прадаваць у Беларусь электраэнэргію таньней, чым у прылеглыя да Беларусі расейскія рэгіёны.
Прадстаўніца РАО “ЕЭС” аспрэчыла тэзу віцэ-прэм’ера Беларусі, наконт коштаў. Паводле яе, цана на электраэнэргію, якую выпрацоўваюць беларускія цеплавыя электрастанцыі, вышэй за тыя, што прапаноўвае Расея.