Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЫ ЗЛАДЗІЛІ ПІКЕТ КАЛЯ БУДЫНКУ РАДЫ ЭЎРОПЫ Ў СТРАСБУРЫ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Пікет, у якім узялі ўдзел каля 20 беларусаў з Бэльгіі, Нямеччыны, а таксама журналісты і жонкі зьніклых беларусаў – Сьвятлана Завадзкая й Ірына Красоўская цягнуўся амаль тры гадзіны.

Удзельнікі пікету трымалі плякаты і бела-чырвона-белыя сьцягі. Гаворыць намесьнік старшыні Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Вадзім Кабанчук.

(Кабанчук: ) “Таксама мы прывезьлі з сабой больш за 500 кніжак на ангельскай мове, прысьвечаных зьнікненьням палітыкаў у Беларусі і распаўсюдзілі ўсе гэтыя кнігі сярод дэпутатаў і журналістаў”.

Паводле Вадзіма Кабанчука, беларускім пікетам вельмі цікавіліся дэпутаты Рады Эўропы, а таксама журналісты, у тым ліку і з агульнавядомых тэлеканалаў, такіх як “Euronews”.

На інтэрнэт старонцы Рады Эўропы адразу зьявілася інфармацыя пра акцыю беларусаў. Працягвае спадар Кабанчук.

(Кабанчук: ) “Калі пачаўся разгляд беларускага пытаньня, нас усіх запрасілі ў залю паседжаньняў у якасьці назіральнікаў, і мы ўсе прысутнічалі там да тога моманту, пакуль была прынятая рэзалюцыя ў справе зьніклых. Хацеў бы адзначыць, што рэзалюцыя Рады Эўропы пераводзіць рэжым Лукашэнкі як бы ў іншую плоскасьць. Фактычна, рэжым Лукашэнкі вызначаецца, як вінаваты ў зьнікненьнях і магчымых забойствах вядомых палітыкаў”.

Паводле спадара Кабанчука, у часе сустрэчы з удзельнікамі пікету, дэпутат Рады Эўропы Хрыстас Пургурыдыс, які на даручэньне Рады дасьледаваў сытуацыю са зьніклымі беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі, заявіў, што ўпэўнены ў тым, што загады на ліквідацыю апазыцыянэраў зыходзілі ад высокіх дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG