Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНДРЭЙ КЛІМАЎ ГАТОВЫ ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАХ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Андрэй Клімаў назваў пяць асноўных пунктаў, на якіх грунтуецца яго перадвыбарчая праграма:

(Клімаў: ) “Асноўны момант — гэта вярнуць беларусам чалавечую годнасьць. Другое — вярнуць беларусаў у цывілізаваны сьвет. Трэцяе — выратаваць паміраючых беларусаў у зонах, забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Чацьвертае — вярнуць дзеяньне законаў і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне. Пятае — адраджэньне культуры і беларускай мовы. Вось пяць слупоў, на якіх трымаецца мая праграма”.

Андрэй Клімаў таксама называе адным з прыярытэтаў абарону сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі. На якія колы беларускага грамадзтва разьлічаная праграма? Вось што адказаў на гэтае пытаньне Андрэй Клімаў:

(Клімаў: ) “Гэтая праграма для тых людзей, якія ўжо сёньня мяне падтрымліваюць, ужо сёньня гатовыя ўдзельнічаць са мной у выбарах і галасаваць за мяне. Гэта праграма для маіх сяброў, для тых, хто мяне добра ведае. Для апазыцыйных дзеячоў і дзеячоў культуры, якія хочуць і імкнуцца да пераменаў у нашай краіне. Галоўнае, што яна адкрывае вочы на сьвет перадусім тым людзям, якія ўжо свой выбар зрабілі. Калі не на карысьць Клімава, то на карысьць дэмакратычнага шляху, якім павінна ісьці нашая краіна. На карысьць нацыянальных каштоўнасьцяў і традыцыяў. Гэтая праграма атрымае разьвіцьцё ў далейшай працы з выбарцамі. Тады пэўна яна зазнае істотныя зьмены. Бо трэба разумець, што ёсьць складанасьці ў зносінах з электаратам Лукашэнкі і з электаратам не апазыцыйным, а проста пратэставым, які не прымае любой улады”.

Перадвыбарчую праграму разам з Андрэем Клімавым пісалі ягоныя сябры-адмыслоўцы зь Беларусі й Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG