(Лукашэнка: ) “Любы можа паглядзець, што я казаў у сярэдзіне 1990-х гадоў, аб чым ішла размова пры стварэньні Саюзнай дзяржавы. Вы ўбачыце, што гэта была пасьлядоўная лінія. Ніколі ў склад каго б там ні было мы народ не цягнулі".
Ён таксама падкрэсьліў, што Беларусь ня мае намеру мяняць сваю замежную палітыку.
(Лукашэнка: ) “Мы не ўлезьлі ані ў Аўганістан, ані ў Ірак, ані ў “гарачыя кропкі”, не ўцягнулі народ і дзяржаву ў нейкія сумнеўныя мерапрыемствы”.
Гаворачы пра праблемы ў беларуска-расейскіх стасунках, Лукашэнка заявіў, што “адыходу ад будаўніцтва Саюза Беларусі і Расеі ня будзе”.
“Беларусь гатовая разьвіваць добрыя саюзныя адносіны з Расеяй, але ня трэба на нас глядзець як на нешта другараднае”, – падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.
(Лукашэнка: ) “Мы сёньня небагата жывем, але ніхто ня скажа, што мы дэградуем. Ёсьць невялікі прагрэс, а значыць, празь некаторы час мы будзем багатыя. У нас ёсьць свая дзяржава, і гэта павінна прызнаваць і расейцы. Таму мы будзем будаваць саюз, але на прынцыпах раўнапраўя”.