Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 26 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Крыніца”, 1924 год. Пра агульны сход Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні:

“У справаздачы ўраду быў нарысаваны абраз дзейнасьці Таварыства за мінулы час. Галоўная справа — гэта справа музэю імя Івана Луцкевіча. Былі зроблены вялікія грашовыя затраты дзеля рамонту і прыспасабленьня пад музэй адпаведнага памяшканьня у Базыліянскіх мурох. Але адсутнасьць грошаў на вітрыны і сталы не пазволіла, як сьлед, упарадкаваць музэй: аглядаць можна толькі частку старых тканін, сабраньне абразоў, аружжа, народных вырабаў ды бібліятэку, у якой ёсьць нязвычайна цэнныя старыя пісаныя і друкаваныя беларускія кнігі”.

“ЛіМ”, 1954 год. Верш Ніла Гілевіча “З імем правадыра”:

Калісь, зусім малога, на руках
Мяне падносіў бацька да партрэта
І пры сябрах-суседзях, пры гасьцях
Пытаўся ласкава: “Сынок, хто гэта?”.
Ён дужа радаваўся кожны раз
І цалаваў мяне ў задавальненьні
З бацькоўскай гордасцю, калі ў адказ
Беспамылкова называў я: Ленін.
Не знаю, як я разумеў тады,
Што азначае імя дарагое,
А толькі знаю я, што сапраўды
Было ў мяне маленства залатое…


“Могилевские ведомости”, 1994 год. Заява дэпутата Аляксандра Лукашэнкі:

“Тры гады таму я выступаў супраць увядзеньня “зайца” ў якасьці плацежнага сродку. Але ж менавіта гэты ўрад В.Кебіча надрукаваў “уласныя грошы”. Пасьля гэтага быў развал эканомікі, зьбядненьне насельніцтва, катастрафічны рост зьнешняга доўгу. І вось цяпер той жа ўрад спрабуе выдаць за дасягненьне тое, што яшчэ зусім нядаўна можна было інкрымінаваць яму ў віну. Я не зьдзіўлюся, калі месяцы праз тры ўрад зноў будзе ўводзіць свой “зьвярынец” і потым зноў аб’ядноўваць грашовыя сыстэмы. Так і будзе вечна дурыць народ, водзячы яго адным і тым жа магічным колам…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG