Спадар Шыкеля ёсьць ініцыятарам збору подпісаў сярод берасьцейцаў супраць падвышэньня коштаў на камунальныя паслугі. Цягам некалькіх месяцаў сабрана больш за 2 тысячы подпісаў, якія былі скіраваныя ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі. Аднак ніякага адказу падпісанты пакуль не дачакаліся.
Пасьля затрыманьня сябра ПКБ міліцыянты адвезьлі яго ў пастарунак, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.
Варта адзначыць, што цяперашні пэнсіянэр Мікалай Шыкеля у свой час сам працаваў у міліцыі і займаў пасаду начальніка аддзелу ў барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю.