Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАМУ КІМ ЧЭН ІР НЕ ЛЯТАЕ НА САМАЛЁТАХ?


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Газэта называе падарожжы паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Іра на цягніку ў далёкія сталіцы сьвету адным з самых дзівосных рытуалаў у міжнароднай дыпляматыі. Натуральна, што апошні начны пераезд у Пэкін у мінулую нядзелю не ідзе ні ў якое параўнаньне зь ягонай эпічнай 24-дзённай экскурсіяй у Маскву і назад у 2001 годзе.

І тым ня меней, і цяперашні візыт у Пэкін ажывіў размовы пра тое, чаму 62-гадовы дыктатар адмаўляецца лятаць.

Браніраваны цягнік Кіма, які складаецца з 21 вагону, пабудаваны ў Японіі. І хоць ён не разьвівае вялікую хуткасьць, прэзыдэнт аддае перавагу яму, а не састарэламу і ўжо паржавеламу савецкаму ляйнэру паўночнакарэйскай авіякампаніі “Эр Корыо”. Чаму? Адна з вэрсіяў вынікае з расказаў тых, хто быў у гэтым цягніку з улюбёным правадыром. Яны цьвердзяць, што там гасьцям прапануецца абед з дваццацьцю зьменамі блюд, уключна са сьвежымі амарамі і марачным францускім віном. Затым ідзе забаўляльная праграма з цудоўнымі сьпявачкамі. Яшчэ адна прычына таго, чаму Кім баіцца лятаць, можа хавацца ў тым, што ў 1976 годзе ён, паводле чутак, перажыў катастрофу на гелікоптэры.

А, магчыма, – піша “Financial Times”, – ён проста ашчаджае авіяцыйнае паліва. Кім Чэн Ір добра разумее, што ягоная захраслая ў галечы краіна перажывае хранічны энэргетычны крызыс. Паводле выведных крыніц у Сэўле, паветранаму флёту Паўночнай Карэі ў такой ступені не хапае паліва, што, калі верыць фотаздымкам, якія былі зробленыя з амэрыканскіх спадарожнікаў, з ангараў самалёты-зьнішчальнікі выцягваюць на аслах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG