Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭЛЕГАЦЫЯ ГАЛЯНДЗКІХ ПАЛІТЫКАЎ НАВЕДАЕ БЕЛАРУСЬ


Уладзімер Глод, Менск

Інтарэс Нідэрляндаў да беларускіх падзеяў міжнародны сакратар Лібэральнай партыі Том Куперас і дэпутат парлямэнту Ван Валан тлумачаць перадусім тым, што іх краіна зь 1 ліпеню будзе старшыняваць у Эўрапейскай камісіі Эўразьвязу. А літаральна празь 10 дзён Беларусь ужо будзе мець агульную дзяржаўную мяжу з трыма новымі сябрамі Эўрапейскага зьвязу.

Паводле спадара Навасяда, у Эўропе цяпер маюць пэўныя спадзяваньні на дэмакратычныя зьмены ў Беларусі, якія могуць пачацца, калі парлямэнцкія выбары ў краіне пройдуць паводле эўрапейскіх стандартаў:

(Навасяд: ) “Беларускае пытаньне ўвосень будзе вельмі важным для Эўропы. Будуць вызначацца назіральнікі, прадстаўнікі міжнародных структураў, якія будуць прысутнічаць тут на выбарах. Для мяне было дзіўна, што ў Галяндыі да дробязяў ведаюць пра палітычную сытуацыю ў Беларусі — нават пра выбарчыя кааліцыі, якія існуюць сёньня, і пра генэрала Фралова таксама”.

Дарэчы, паводле інфармацыі, атрыманай спадаром Навасядам, 1 чэрвеня прадстаўнічая нідэрляндзкая дэлегацыя плянуе наведаць Менск, каб на месцы ўдакладніць становішча ў Беларусі.

Галяндыя актыўна інвэстуе ў эканоміку замежных краінаў. Аднак Беларусі разьлічваць на галяндзкія інвэстыцыі пакуль што няма падставаў, лічыць Уладзімер Навасяд:

(Навасяд: ) “Для Беларусі гэта вельмі добры партнэр таму, што Нідэрлянды — краіна малая і тут няма патэрналісцкага стаўленьня. Гэта могуць быць сапраўдныя партнэрскія адносіны. А, напрыклад, што тычыцца эканамічных пераўтварэньняў у нашай краіне, то тут можна было б добра супрацоўнічаць. Але гэта малаверагодны партнэр для беларускага ўраду, бо палітычныя пытаньні зноў і зноў паўстаюць паміж Беларусьсю і Эўропай. Таму я ня думаю, што эканамічныя стасункі цяпер будуць разьвівацца дынамічна — інвэстыцыі, напрыклад”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG