Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЫПЫНЕНАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ НА БЕЛАРУСЬ ТЭЛЕКАНАЛУ “РАСЕЯ”


Юры Сьвірко, Менск

Тэлегледачы, якія маюць спадарожнікавая тарэлкі “НТВ+” або прыёмнікі “Космас-ТВ”, адключэньня ў суботу не заўважылі. Гэта ж тычыцца бюро Ўсерасейскай дзяржаўнай тэлекампаніі ў Менску. Там даведаліся пра спыненьне трансьляцыі толькі ад простых гледачоў, якія за тэлепраграмы не плацяць. Пасьля 17-й гадзіне ў менскім бюро тэлеканалу “Расея” прынялі дзясяткі тэлефанаваньняў абураных жыхароў Беларусі, якія пыталіся наконт прычынаў адключэньня.

Ад рэтрансьляцыйнага цэнтру ў Калодзішчах пад Менскам стала вядома, што тэлекампанія СТВ, якая нядаўна падпісала з каналам “Расея” дамову а эксклюзіўных правах на распаўсюд у Беларусі яго праграмаў даслала факс, што ў зьвязку з прафіляктыкай вяшчаньня ня будзе ад 18-й да 21-й гадзіны як у суботу, гэтак і ў нядзелю. Скантактавацца з СТВ, якім кіруе Аляксандар Зімоўскі, не атрымалася.

Аднак у Маскве на дзяржаўным тэлебачаньні Расеі вельмі абураныя гэтай сытуацыяй. Там падкрэсьліваюць, што “першае адключнэньне ажыцьцявілі ў сыботу падчас трансьляцыі вечаровага выпуску навінаў. Перад гэтым у праграме"Вести" прайшлі анонсы праграмы "Зеркало" і "Вести Недели", якія абяцалі расказаць пра новыя павароты беларускай палітыкі і пра пасланьне Аляксандра Лукашэнкі. Час адключэньня супадае з часам выхаду гэтай праграмы ў эфір”.

Як чакаецца, сытуацыі з адключэньнем будзе прысьвечаны асобны сюжэт у праграме “Вести недели”.

Гл. таксама
ЧАМУ БЫЛА ПРЫПЫНЕНАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ НА БЕЛАРУСЬ ТЭЛЕКАНАЛУ “РОССИЯ”?
БЛЯКАДА РАСЕЙСКІХ ТЭЛЕКАНАЛАЎ — З ГІСТОРЫІ ПЫТАНЬНЯ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG