Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСІ АДМОВІЛА Ў РЭГІСТРАЦЫІ ДЗЬВЮМ НОВЫМ ПАРТЫЯМ


Уладзімер Глод, Менск

Рэспубліканская дэмакратычная партыя ня мае ў сваім складзе гучных палітычных імёнаў. І гэта, як сьцвярджае Яўген Еўчык, прынцыпова новы падыход, паколькі партыя, згодна са сваімі мэтамі, перадусім, аддае перавагу не палітыцы, а духоўнасьці і эканоміцы.

Партыя свабоды і прагрэсу, старшынём якой на ўстаноўчым зьезьдзе быў абраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Навасяд, згодна зь яе статутам, тыпова лібэральнае фармаваньне. І яшчэ кідаецца ў вочы, што ў партыйных сьпісах у ёй надзвычай шмат моладзі.

Падставы для адмовы ў рэгістрацыі міністэрства называе розныя. Так, у лісьце на адрас Ўладзімера Навасяда адзначаецца: “Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не прадугледжана права палітычных партыяў заснаваць інфармацыйныя агенцтвы і адукацыйныя ўстановы дадатковага навучэньня дарослых”.

А ў статуце такія магчымасьці былі закладзеныя. Але і Яўген Еўчык, і Ўладзімер Навасяд лічаць, што сапраўдныя прычыны адмовы – палітычныя. Справа ў тым, што Выбарчы кодэкс дазваляе палітычным партыям самастойна, бяз збору подпісаў выбаршчыкаў, вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. На гэтым і акцэнтуе ўвагу Яўген Еўчык:

(Еўчык: ) “Нашай партыі адмовілі ў рэгістрацыі з той прычыны, што хутка адбудуцца парлямэнцкія выбары, каб мы не змаглі выставіць на іх свае кандыдатуры. Усе заўвагі высмактаныя з пальца і іх можна было б вырашыць, як кажуць, у рабочым парадку, калі б яны працавалі з нашай дакумэнтацыяй”.

Кіраўніцтва Рэспубліканскай дэмакратычнай партыі лічыць, што зь юрыдычнага боку ўсе іхныя дакумэнты зробленыя дакладна. Таму яны спадзяюцца даказаць гэта ў Вярхоўным судзе. Згодна зь беларускім заканадаўствам Вярхоўны суд – адзіная юрыдычная інстанцыя, дзе можна абскардзіць рашэньне дадзенае міністэрства юстыцыі. А вось кіраўніцтва партыі свабоды і прагрэсу падлічыла – разгляд скаргі можа зацягнуцца аж на паўгода. Таму працэс паўторнага стварэньня партыі, на іхную думку, зойме менш часу. Так, у прыватнасьці, сьцвярджае Ўладзімер Навасяд:

(Навасяд: ) “Мы зробім усё магчымае, каб правесьці паўторна усё прыкладна за адзін месяц. Зробім зьмены ў статуце, як нам прапануюць, калі так гэта патрэбна міністэрству. Калі яны хочуць, каб муху называлі гэлікоптэрам, назавем гэлікоптэрам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG