Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ КАМЭНТУЮЦЬ РЭЗАЛЮЦЫЮ ААН


Уладзімер Глод, Менск

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных у інтэрвію нашаму радыё назваў рэзалюцыю ААН выключна палітызаванай. Паводле яго словаў, яна не мае нічога агульнага з рэальнасьцю:

(Савіных: ) “Рэспубліка Беларусь цалкам абвяргае гэтыя абвінавачаньні і не прымае пабудаваную на іх рэзалюцыю ні па форме, ні па сутнасьці. Дадзеная рэзалюцыя была прынятая пад беспрэцэдэнтным ціскам ЗША і Эўразьвязу і зьяўляецца праяваю палітыкі падвойных стандартаў у дачыненьні да нашай дзяржавы, якая праводзіць незалежную замежную палітыку”.

Былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97” Андрэй Саньнікаў катэгарычна ня згодны з такой ацэнкай рэзалюцыі:

(Саньнікаў: ) “Не, тут гаворка не ідзе пра падвойныя стандарты, таму што гэта менавіта выкананьне тых стандартаў, на якіх і будуюцца міжнародныя эўрапейскія арганізацыі, і ўсясьветныя. Прыняцьцё гэтай рэзалюцыі сьведчыць пра масавыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Гэта ўсё адлюстравана ў рэзалюцыі, і я лічу, што насамрэч аўтарам гэтай рэзалюцыі зьяўляюцца не дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у камісіі ААН у правах чалавека, а Лукашэнка”.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька зьвяртае асаблівую ўвагу на тое, што ААН прызначыла адмысловага дакладчыка па Беларусі:

(Процька: ) “За ўсю гісторыю гэтай камісіі, можа, чатыры-пяць адмысловых дакладчыкаў па краінах было. Быў, напрыклад, дакладчык па Чачэніі. Вось мы на такім узроўні. Ну, і, канечне, калі адмысловы дакладчык будзе ў Беларусі, то ён будзе цікавіцца, напрыклад, ня толькі станам судовай сыстэмы і не кранаць нічога іншага. Дакладчык па краіне будзе глядзець усю сытуацыю ў краіне ў галіне правоў чалавека”.

Гл. таксама
АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ КАМЭНТУЕ НОВУЮ РЭЗАЛЮЦЫЮ ААН ПА БЕЛАРУСІ
ААН ПРЫНЯЛА РЭЗАЛЮЦЫЮ, ЯКАЯ АСУДЖАЕ ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG