Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА ПОЙДЗЕ НА ТРЭЦІ ТЭРМІН, “КАБ НЕ ПАПРАКНУЛІ, ШТО Я КІНУЎ УЛАДУ”


Ул. інф.

“Калі я вырашу ісьці на наступныя прэзыдэнцкія выбары, і народ мяне ў гэтым падтрымае, то я прыму ўдзел”, – заявіў Лукашэнка.

Ён таксама запэўніў, што ніякіх палітычных гульняў, у тым ліку выкарыстоўваньня гэтак званай Саюзнай дзяржавы, ня будзе.

“Галоўнае пытаньне ня ў тым, каб Лукашэнка застаўся ва ўладзе, а ў тым, каб мяне не папракнулі, што я кінуў уладу”, – заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Нагадаем, прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца ў 2006 годзе. Паводле закону, прэзыдэнт ня мае магчымасьці выстаўляць сваю кандыдатуру на трэці тэрмін. Каб Аляксандр Лукашэнка змог браць у іх удзел, у краіне павінен прайсьці рэфэрэндум аб магчымасьці прэзыдэнту балятавацца на трэці тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG