Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУПРАЦЬ КІРАЎНІКА ТРЫКАТАЖНАЙ ФАБРЫКІ РАСПАЧАТАЯ ДРУГАЯ КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА


Алег Супрунюк, Берасьце

Паводле дадзеных сьледзтва, спадар Ахраменя не прыняў захадаў, каб адна з менскіх камэрцыйных структураў ліквідавала сваю запазычанасьць перад фабрыкай “Элма”.

Раней супраць Аляксандра Ахрамені вылучылі абвінавачваньне ў продажы па заніжаных цэнах маёмасьці фабрыкі, дзе пазьней адчыніўся гандлёвы кірмаш.

Крымінальная справа паводле гэтага факту ў свой час была спыненая і адноўленая толькі пасьля адстаўкі старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Васіля Даўгалёва і ягонага першага намесьніка Эдуарда Сакалова.

Нягледзячы на заведзеныя крымінальныя справы, спадар Ахраменя працягвае кіраваць трыкатажнай фабрыкай “Элма”, дзе колькасьць працоўных апошнім часам скарацілася ўтрая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG