Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАРЫЦКАЯ МІЛІЦЫЯ НЯ ХОЧА ШУКАЦЬ РАБАЎНІКОЎ ЭВАНГЕЛІСЦКАЙ ЦАРКВЫ


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

Кіраўніцтва Маларыцкага раённага аддзелу ўнутраных справаў адмаўляецца камэнтаваць сваё рашэньне. Як паведаміў старэйшы пастар хрысьціянаў веры эвангельскай у Маларыцкім раёне Вячаслаў Рахацэвіч, адмова пачынаць крымінальную справу можа сьведчыць пра нэгатыўнае стаўленьне мясцовых уладаў і прадстаўнікоў іншых рэлігійных канфэсіяў да прыхільнікаў пратэстанцкага веравызнаньня.

Царква хрысьціянаў веры эвангельскай у вёсцы Хаціслаў была абрабаваная ўначы 28 сакавіка. Невядомыя злачынцы скралі гадзіньнік, рэлігійную літаратуру, абсталяваньне для дэманстрацыі кінафільмаў, а таксама павыбівалі шкло ў вокнах. Паводле словаў спадара Рахацэвіча, за апошнія чатыры гады, калі царква пераехала ў новы будынак, гэта ўжо шосты напад на малітоўную ўстанову. Ва ўсіх выпадках злачынцаў не адшукалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG