Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВУКОЎЦЫ ПАЦЬВЕРДЗІЛІ, ШТО ЗНОЙДЗЕНЫ КАЛЯ МАРСЭЛЮ САМАЛЁТ НАЛЕЖАЎ СЭНТ-ЭКЗЮПЭРЫ


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Міністэрства культуры Францыі пацьвердзіла, што сэрыйны нумар моцна пашкоджанага самалёту, які знайшлі ў кастрычніку летась у Міжземным моры каля Марсэлю, супадае з нумарам самалёту, якім кіраваў Сэнт-Экзюпэры. Цела пілёта не знойдзенае, але абломкі самалёту могуць дапамагчы разгадаць тайну ягонай сьмерці. Дагэтуль афіцыйна лічылася, што ён прапаў бязь зьвестак 31 ліпеня 1944 году ў часе выкананьня выведнага палёту на поўдні Францыі. Пазьней гаварылі, што яго зьбілі немцы. Аднак, доказаў гэтай вэрсіі няма.

І вось цяпер стала вядомае месца пагібелі Сэнт-Экзюпэры. Зноў выказваюцца розныя вэрсіі, як і чаму гэта магло здарыцца. Так, учора адзін з францускіх гісторыкаў авіяцыі заявіў, што Сэнт-Экзюпэры мог скончыць жыцьцё самагубствам. Паводле Бэрнарда Марка, за восем дзён да сваёй апошняй місіі Сэнт-Экзюпэры намякаў, што думае пра самагубства.

Сэнт-Экзюпэры быў вопытным пілётам. У свае 44 гады ён быў самым старэйшым сябрам экіпажу. На карысьць вэрсіі пра самагубства гісторык Марк зазначае, што Сэнт-Экзюпэры быў хворым у свой апошні дзень. Напярэдадні ноччу ён ня спаў, не было яго і на вечарынцы. Палёт ажыцьцяўляў на машыне, якую даюць толькі вопытным ці добра навучаным пілётам. Дасьледаваньне абломкаў самалёту паказала, што прапэлеры не пашкоджаныя і што корпус ня быў прабіты кулямі. Менавіта таму і ўзьнікла ў гісторыка меркаваньне, што самалёт падаў вэртыкальна на высокай хуткасьці. Але і сам Бэрнард Марк падкрэсьлівае, што гэта толькі меркаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG