Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯНДАР СВАБОДЫ – 8 КРАСАВІКА


Ул. інф.

8 красавіка – важная дата ў гісторыі нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1831 году на тэрыторыі Беларусі. У гэты дзень у Вялейцы ствараецца буйны паўстанцкі камітэт. У горадзе канцэнтруюцца вызвольныя сілы – колькасьць коньніцы і пяхоты дасягае 3300 чалавек. Неўзабаве паўстанцы ўступяць у баі з расейскай рэгулярнай арміяй і будуць разьбітыя. У гісторыі таго паўстаньня кожнага разу ўражвае вялікая колькасьць ахвотных змагацца і загінуць за незалежнасьць Беларусі.

8 красавіка пакінулі гэты сьвет знакаміты гішпанскі мастак Пабла Пікаса і беларускі акадэмік Герасім Багамолаў, адкрывальнік радовішчаў калійнай солі і нафты ў Беларусі, за што быў не аднойчы ўганараваны дзяржаўнымі прэміямі.

8 красавіка ў розныя гады прыйшлі на сьвет італьянскі кампазытар і скрыпач Джузэпэ Тарціні, нямецкі канструктар дырыжабляў граф Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі філёзаф Эдмунд Гусэрль і Гунэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Кофі Анан, які нарадзіўся ў 1938 годзе і які за працу на пасадзе Генэральнага сакратара быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй. Ва ўзнагародных дакумэнтах Нарвэскага нобэлеўскага камітэту было сказана, што Анан “больш, чым хто іншы спрыяў абнаўленьню Арганізацыі”.

8 кастрычніка 1882 году ў Дзярэчыне цяперашняга Зэльвенскага раёну нарадзіўся Іван Макей – чалавек цяпер ужо няіснай, а некалі даволі пашыранай у Беларусі прафэсіі. Ён быў народным казачнікам. Працаваў на тэкстыльных фабрыках ды ў пякарнях, а напачатку ХХ стагодзьдзя пасяліўся ў Алексічах каля Зэльвы. Сюды да яго прыяжджалі фальклярысты, каб запісаць ад Івана Макея народныя казкі, якія ён распавядаў у асобах, імітуючы голас, рухі і паходку пэрсанажаў. Чарадзейныя казкі Макея надрукаваныя ў выданьнях Акадэміі навук Беларусі, а таксама ў перакладзе на нямецкую мову яны ў 1980-м годзе выйшлі кніжкаю ў Бэрліне.

8 красавіка 1903 году прыйшоў на сьвет Аляксандар Скібнеўскі, які стане тэатральным рэжысэрам, заслужаным дзеячом мастацтваў Беларусі, прафэсарам. У пасьляваенныя часы Скібнеўскі дзесяць гадоў быў галоўным рэжысэрам Тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску, паставіў этапныя для гэтага тэатру спэктаклі паводле п’есаў Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” і Андрэя Макаёнка “Выбачайце, калі ласка”, шмат іншых спэктакляў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG