Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ТУРМЫ ВЫЙШАЎ НА ВОЛЮ СЫН БЫЛОГА ПРЭМ’ЕРА АЛЯКСАНДАР ЧЫГІР


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Гэты працэс цягнуўся зь перапынкамі амаль паўгоду і завершыўся 6 красавіка. Чыгір-малодшы быў зноў прызнаны вінаватым і атрымаў тыя самыя сем гадоў зьняволеньня, але адзін год зь яго зьнялі па амністыі.

Далей адбылося самае нечаканае. Улічваючы, што асуджаны ўжо адседзеў больш за палову тэрміну, яго проста ў судзе вызвалілі ад адбыцьця далейшага пакараньня. Адвакаты не выключаюць, што гэтае рашэньне тлумачыцца тым, што Аляксандар Чыгір амаль усе тры гады зняволеньня адбыў у сьледчым ізалятары, дзе ўмовы больш жорсткія і адзін год можа лічыцца за два.

Аляксандар Чыгір зьбіраецца абскардзіць вынесены яму прысуд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG