Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ, КАБ ПАРЛЯМЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ ПРАЙШЛІ БЕЗ ПАДТАСОВАК?


Казімер Яноўскі, Гомель

(Хлопец: ) “Патрэбна накіраваць назіральнікаў ад дэмакратычных сілаў у выбарчыя камісіі, каб менавіта яны назіралі за тым, як падлічваюць галасы”.

(Хлопец: ) “Калі выбарам наканавана быць падтасаванымі, яны будуць падтасаваныя. Цяпер народ на іх паўплываць ня можа. Павінна высьпець сытуацыя. Такая сытуацыя хутка насьпее”.

(Хлопец: ) “Каб парлямэнцкія выбары ня былі падтасаваныя, трэба прымусіць народ паверыць. Как народ паверыў на самой справе, каб не было падману”.

(Хлопец: ) “Трэба забясьпечыць эўрапейскі кантроль за выбарамі”.

(Мужчына: ) “Нічога зрабіць немагчыма. Мафія неўміручая. Што ўлада захоча, тое і зробіць”.

(Дзяўчына: ) “Мабыць, варта ўдасканаліць сыстэму праверкі, кантролю за выбарамі, каб ад апазыцыі таксама былі прадстаўнікі на выбарах, каб яны маглі кантраляваць увесь працэс”.

(Хлопец: ) “Трэба запрасіць паболей замежных назіральнікаў”.

(Хлопец: ) “Што робяць ва ўсім сьвеце? Болей празрыстую сыстэму выбараў трэба, каб мне, простаму чалавеку, уся гэта справа, увесь працэс быў як на далоні”.

(Хлопец: ) “Патрэбныя незалежныя назіральнікі нават зь іншых краінаў сьвету”.

(Хлопец: ) “Трэба замяніць старыя выбарчыя камісіі на новыя”.

(Хлопец: ) “Калі ніхто ня прыйдзе галасаваць, то ня будзе і падтасовак на выбарах”.

(Хлопец: ) “Я лічу, што трэба абраць іншага прэзыдэнта, у якога былі бы нармалёвыя законы, каб усе людзі былі раўнапраўныя”.

(Хлопец: ) “Патрэбны пісьмовы кантроль грамадзкасьці за правядзеньнем выбараў”.

(Дзяўчына: ) “Сяброў выбарчых камісіяў трэба памяняць на больш кампэтэнтных і сумленных”.

(Хлопец: ) “Што б мы ні рабілі, тая падтасоўка, якая павінна быць на гэтых выбарах, яна будзе. Нашаму шаноўнаму прэзыдэнту нішто ня перашкодзіць. Калі яму патрэбна будзе падтасаваць, усё будзе зроблена па-ягонаму”.

(Жанчына: ) “Я, напрыклад, таксама ўдзельнічаю ў выбарах, працую ў камісіі. Ніколі ніякіх падтасовак не было. Калі будуць усе працаваць сумленна, то ня будзе і падтасовак”.

(Дзяўчына: ) “На выбарчых участках трэба як мага болей назіральнікаў”.

(Хлопец: ) “Патрэбна, каб у выбарчых камісіях былі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў. Тады, падаецца, будуць выбары больш-менш дэмакратычныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG