Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШЧУКІН ХОЧА ПРЫЦЯГНУЦЬ ДА АДКАЗНАСЬЦІ СТАРШЫНЮ ПОЛАЦКАГА ГАРВЫКАНКАМУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Валеры Шчукін лічыць, што старшыня Полацкага гарвыканкаму Ўладзімер Тачыла сьвядома зьняважыў ягоную годнасьць, пісьмова заявіўшы, што вядомаму журналісту ды праваабаронцу “бракуе мужнасьці”.

(Шчукін: ) “У студзені гэтага году полацкі мэр Уладзімер Тачыла надрукаваў два сваіх артыкула, у якіх зьняважыў мой гонар і як колішняга вайскоўца, і як палітыка, і проста як чалавека. Ён напісаў, што мне бракуе мужнасьці. Інакш кажучы, я баязьлівец”.

Артыкул з такімі словамі быў зьмешчаны ў газэтах “Народная воля” ды “Полацкі весьнік” у якасьці працягу даўняе палемікі пра асаблівасьці прыватызацыі ў Полацку аб’ектаў гарадзкое маёмасьці. Паводле спадара Шчукіна, аўкцыён па продажы будынку колішняга сацыяльнага прытулку праводзіўся зь відавочнымі парушэньнямі, тым часам як спадар Тачыла выказваў у артыкуле “Ня ведаючы броду” супрацьлеглае меркаваньне.

Паколькі Валеры Шчукін лічыць, што друкаваныя абразы на ягоны адрас ня ёсьць самым годным аргумэнтам у гэтай палеміцы, ён вырашыў прыцягнуць кіраўніка гарадзкое вэртыкалі да судовае адказнасьці за абразу гонару ды годнасьці.

Але судзьдзя Полацкага суду Алег Машарскі адмовіўся разглядаць ягоны пазоў. Таму спадар Шчукін зьвярнуўся са скаргаю ў вышэйшую судовую інстанцыю. У выніку Віцебскі абласны суд, вярнуў судовую справу ў Полацак дзеля далейшага разгляду іншым судзьдзём, аднак вядомы праваабаронца ня пэўны, што ў Полацку ён зможа выйграць гэтую справу.

(Шчукін: ) “Ня ведаю… Шчыра кажучы, я сумняваюся, што нехта з судзьдзяў наважыцца прыцягнуць да адказнасьці полацкага мэра, я ў гэтым ня ўпэўнены”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG