Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 5 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Комунар Магілеўшчыны”, 1934 год. Адкрыты ліст удзельнікаў зьлёту фінударнікаў:

“Комсамол — шэф ашчадкасы, ад нас патрабуецца практычная дапамога ашчадкасам па мабілізацыі ўсёй грамадскасці, на датэрміновае выкананне фінплана 2-га квартала да 20 чэрвеня, шляхам разгортвання шырокай масава-растлумачальнай работы… Лепшых фінармейцаў з комсамольскай і беспартыйнай моладзі вылучыць упаўнаважанымі ашчадкас на прадпрыемствах, установах, соўгасах, калгасах”.

“Беларуская газэта”, 1944 год. Пра аддзел сацыяльнага забесьпячэньня Менскай павятовай управы:

“Гэта параўнальна малады аддзел, які пачаў працаваць усяго толькі з 1-га лютага. У першую чаргу ён займаецца пытаньнямі бясплатнае мэдыцынскае дапамогі. Ужо пачалі дасылацца ўстановамі і прадпрыемствамі ўмовы, што будзе асновай для разгортваньня гэтае дапамогі. У сувязі з гэтым міжволі ўспамінаюцца “сталінскія клопаты аб працоўных”, якія зьвяліся да таго, што ў апошнія гады лекі для забясьпечаных выдаваліся ўжо за грошы, а час адпачынку для цяжарных быў скарочаны ўдвая”.

“Голас Радзімы”, 1974 год. Прадмова аўтараў да кнігі “Я з вогненнай вёскі” А.Адамовіча, Я.Брыля і У.Калесьніка:

“Блізу дваццаць кіламетраў магнітафонных запісаў — расказы трохсот трыццаці непасрэдных сведкаў хатынскіх трагедый — склалі змест гэтай кнігі. Больш за пятнаццаць тысяч кіламетраў дарог — асфальтавых, палявых, лясных — звязваюць іх, былыя ахвяры фашысцкіх зверстваў. Жывуць яны, гэтыя цудам ацалелыя людзі, па ўсёй Беларусі, у тых 147 вёсках, у якіх мы на працягу чатырох гадоў пабывалі, аб’ездзіўшы трыццаць пяць раёнаў рэспублікі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG