Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАПОЎ: РЭФЭРЭНДУМУ ПРА КАНСТЫТУЦЫЙНЫ АКТ БЕЛАРУСІ І РАСЕІ СЁЛЕТА НЯ БУДЗЕ


Віталь Цыганкоў, Прага

Паводле сьпікера, гэта тэхнічна немагчыма. Нават калі Вышэйшая дзяржаўная Рада на сваім паседжаньні, якое заплянавана на травень, ухваліць праект, то запатрабуецца шмат часу, перш чым вынесьці праект на рэфэрэндум.

Ён павінен быць ухвалены нацыянальнымі парлямэнтамі Беларусі і Расеі, пасьля мусіць быць прынятыя некалькі законаў, прайсьці грамадзкая дыскусія. “Таму давайце пакуль ня будзе абмяркоўваць гэтую тэму”, – падсумаваў Вадзім Папоў.

Гэтак сьпікер палаты прадстаўнікоў на просьбу журналістаў пракамэнтаваў сёньняшнія заявы дзяржсакратара гэтак званай саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна, які заявіў, што рэфэрэндум аб прыняцьці Канстытуцыйнага Акту можа прайсьці восеньню.

“Калісьці Барадзін казаў, што рэфэрэндум адбудзецца ў 2003 годзе”, – нагадаў Вадзім Папоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG