Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПА ДАРОЗЕ Ў ГОРАДНЮ МІЛІЦЫЯНТЫ НЕКАЛЬКІ РАЗОЎ СПЫНІЛІ МАШЫНУ ПРАДСТАЎНІКОЎ “5+”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У Смаргоні дэпутат райсавету Рамуальд Улан праводзіў сустрэчу з выбаршчыкамі, на якую запрасіў зь Менску і Горадні прадстаўнікоў “Пяцёркі+”. Перад сустрэчай міліцыянты спынілі ў горадзе машыну, у якой ехаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька і праверылі ў яго дакумэнты.

Сустрэча скончылася прыблізна а палове дзясятай вечара. Пасьля яе гарадзенскіх прадстаўнікоў “Пяцёркі+”, якія вярталіся дахаты, некалькі разоў спынялі міліцыянты, правяралі дакумэнты і багажнік машыны. А побач зь Іўем іх пратрымалі прыблізна адну гадзіну на дарозе, і адпусьцілі толькі каля адзінаццатай гадзіны вечара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG