Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЯСЯТЫЯ СУТКІ Ў СМАЛЯВІЧАХ ГАЛАДУЕ КАЛЕКТЫЎ ФІРМЫ “ЮКІ”


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць

У сераду галадоўнікаў наведалі прадстаўнікі міліцыі і пракуратуры. Вось што паведаміў на гэты конт дырэктар Павал Юзвак:

(Юзвак: ) “Былі намесьнік пракурора Менскай вобласьці намесьнік Сьнегіра, пракурор Смалявіцкага раёну і начальнік раённай міліцыі. Нам тлумачылі, што трэба рашэньне суду выконваць, але трэба перамовы весьці з уладай, каб далі магчымасьць пакуль працаваць, але потым пакрысе перасяляцца. Вось гэткім чынам”.

(Карэспандэнт: ) “Мэдыкі былі ў вас?”

(Юзвак: ) “Так, прыходзілі. Стан у нас, вядома, не найлепшы. Бо дзясяты дзень галадоўкі”.

Паводле галадоўнікаў, улады па ранейшаму шукаюць спосабу ўрэгуляваньня канфлікту. Як мяркуе Павал Юзвак, хутчэй за ўсё, прадпрыемства выселяць з гэтай тэрыторыі, але не гвалтоўным чынам. Прычым, гэтае рашэньне будзе прынятае ў Менску, а не ў Смалявічах.

Галоўны спэцыяліст Смалявіцкага райсавету Тацяна Неўмяржыцкая гэтак патлумачыла цяперашняе стаўленне раённых уладаў да “ЮКІ”:

(Неўмяржыцкая: ) “Райвыканкам выконвае пастанову вышэйшага гаспадарчага суду нашай рэспублікі. Кіруемся тым: адмена, значыць, адмена. Дзейнічаць — значыць, дзейнічаць. Мы самі тут ніякім свавольствам не займаемся. “ЮКІ”, яны ня маюць ніякіх дакумэнтаў, ніякой законнай асновы для гэтага. Яно знаходзіцца ў Менску, гэтае прадпрыемства. Мы і ведаць ня ведаем, што гэта за прадпрыемства і чым яно займаецца. Куды дзяюцца тыя грошы, што яны атрымліваюць? Адменяць яны. Павернуць у адваротны бок, хай што хочуць робяць тады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG