Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДАФРОНТАЎЦА ЗАТРЫМАЛІ НА ЛІТОЎСКА-БЕЛАРУСКАЙ МЯЖЫ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Студэнт 2 курсу катэдры беларускай філялёгіі Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Зьміцер Дашкевіч ехаў аўтобусам зь літоўскай сталіцы ў Менск. На памежным пераходзе да яго падышлі некалькі беларускіх мытнікаў і прапанавалі паказаць багаж. Як вынік, мытнікі сканфіскавалі ў Дашкевіча распрацаваны ім праект стратэгіі дзейнасьці Маладога Фронту, а таксама некалькі асобнікаў маладафронтаўскіх бюлетэняў. Мытнікі сказалі, што сканфіскаваныя апазыцыйныя матэрыялы будуць скіраваныя на праверку ў пракуратуру, якая павінна высьветліць, ці няма ў гэтых дакумэнтах зьвестак, якія абражаюць гонар і годнасьць Аляксандра Лукашэнкі.

Зьміцер Дашкевіч і ягоныя калегі не выключаюць, што затрыманьне на мяжы было своеасаблівай помстай уладаў. Спадар Дашкевіч быў адным з арганізатараў пікету ў абарону незалежнасьці каля беларускай амбасады ў Вільні 25 сакавіка.

Пасьля свайго вызваленьня Зьміцер Дашкевіч наведаў Менск і ў той жа дзень, іншым шляхам, зноў выехаў у Вільню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG