Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ МАГЧЫМЫЯ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ МАСАВЫЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ РЭПРЭСІІ?


Галіна Абакунчык, Менск

Людзі выказвалі розныя, у тым ліку процілеглыя меркаваньні. Прычым адказы розьніліся незалежна ад веку мінакоў і іхнага сацыяльнага становішча.

(Карэспандэнтка: ) “Ці магчымыя ў сучаснай Беларусі масавыя рэпрэсіі паводле палітычных матываў?”

(Спадар: ) “Немагчыма такое. Таму што ўлада надзейная. Парадак дзержыць”.

(Юнак: ) “З палітычных прычынаў? Ня ведаю, што адказаць”.

(Юначка: ) “Лічу, што магчымыя, бо існуюць розныя характэрныя перадумовы для гэтага”.

(Юнак: ) “З нашым лідэрам у нас што хочаце можа быць, канечне”.

(Спадар: ) “З палітычных матываў? Ня ведаю”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці магчымыя ў сучаснай Беларусі масавыя рэпрэсіі паводле палітычных матываў?”

(Юначка: ) “Адзінкавыя выпадкі — так. А да масавых, я лічу, яшчэ далёка”.

(Юнак: ) “Немагчымыя. Што б ні казалі, але ж народ падтрымлівае прэзыдэнта: 80% на выбарах прагаласавалі. Ня мы ж гэта прыдумалі”.

(Юнак: ) “Гледзячы на тое, што цяпер у краіне адбываецца, то можа быць і такое. Усе мы чыталі газэты пра эскадроны сьмерці, легіёны розныя, то ўсё можа быць”.

Некаторыя суразмоўцы казалі нават, што масавыя палітычныя рэпрэсіі адбываюцца ўжо сёньня.

(Карэспандэнтка: ) “Ці магчымыя ў сучаснай Беларусі масавыя рэпрэсіі паводле палітычных матываў?”

(Юнак: ) “Так, магчымыя. Яны адбываюцца цяпер. У свой час я быў актыўным сябрам Маладога Фронту, сам пацярпеў не адзін раз: і арышты былі, і адседкі, таму сам ведаю ўсё гэта”.

(Спадарыня: ) “Канечне, мілая мая. Цяпер маральна могуць забіць. У каго грошы ёсьць — у таго і ўлада, робяць што хочуць. І гэта таксама страшна і небясьпечна”.

(Спадар: ) “Палітычныя рэпрэсіі ёсьць і на сёньняшні дзень”.

(Карэспандэнтка: ) “Што вы маеце на ўвазе?”

(Спадар: ) “Тое, што людзі баяцца выказаць сваю думку. Калі раней у электравіках людзі абмяркоўвалі ўлады, то цяпер усе маўчаць, бо могуць і пабіць, і зацягнуць куды-небудзь”.

(Юначка: ) “Вельмі хочацца верыць, што гэтага больш ніколі ня будзе ў нашай краіне, бо гісторыя сьведчыць, што ніякага пазытыўнага вопыту гэта не прыносіць”.

Гэткія былі адказы мінакоў на вуліцах Менску на пытаньне: ці магчымыя ў сучаснай Беларусі масавыя палітычныя рэпрэсіі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG