Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКАЯ ПРАКУРАТУРА ПРОСІЦЬ РАСЕЙСКІХ КАЛЕГАЎ ДАПЫТАЦЬ СВАНІДЗЭ


Ул. інф.

Пра гэта паведаміў у інтэрвію Інтэрфаксу сьледчы Менскай гарадзкой пракуратуры Аляксандар Пікараў. Выступаючы ў праграме “Зеркало” 21 лютага, Лябедзька казаў пра прэзыдэнцкі фонд і крыніцы паступленьня ў яго грошай. Пракуратура на падставе гэтага выступу палітыка распачала супраць яго крымінальную справу паводле артыкулу – паклёп на прэзыдэнта Беларусі.

Паведамляецца, што ў запыце менскай пракуратуры ў маскоўскую пракуратуру ўтрымліваецца просьба дапытаць ня толькі Нікалая Сванідзэ, але і іншых ўдзельнікаў перадачы, што прайшла 21 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG