Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ БНР

Сяргей Астраўцоў, Горадня

А 18-й гадзіне да будынка на вуліцы Горкага, 2 прыйшлі каля 50 чалавек, каб ушанаваць памяць аб дзеячах БНР. Гэта камяніца канца 18-га стагодзьдзя. Як лічаць у мясцовай арганізацыі БНФ, там адзін час знаходзіўся ўрад БНР—напачатку 1919-га году. Але ёсьць вядомыя здымкі—на балконе лунаюць сьцягі, стаяць вайскоўцы, сярод якіх палкоўнік Езавітаў. А на шыльдзе па-беларуску напісана, што гэта—управа начальніка Гарадзенскай акругі і вайсковая камэндатура.

Удзельнікі сёньняшняй акцыі скотчам прымацавалі да сухіх галінаў плюшчу, які расьце абапал дзьвярэй, кветкі і бел-чырвона-белы сьцяжок. Затым прасьпявалі “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” і разышліся. Трэба сказаць, што за ўсе апошнія гады сёньня ў горадзе найбольш сьціпла адзначылі ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
XS
SM
MD
LG