Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬСКАЯ ПРЭСА ПІША ПРА БЕЛАРУСЬ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Асобы, якія спрабавалі ўлезьці праз вакно ў памяшканьне рэдакцыі газэты і былі затрыманыя міліцыяй, падавалі несапраўдныя прозьвішчы, але прынамсі адзін зь іх напэўна быў супрацоўнікам КГБ”, – паведаміў польскаму штодзёньніку “Rzeczpospolita” рэдактар газэты “День” Мікола Маркевіч.

Паводле “Rzeczypospolitej”, тое, што міліцыя адмаўляецца падаваць інфармацыю пра затрыманых, і ня хоча паведаміць нават ці былі яны супрацоўнікамі КГБ, можа сьведчыць пра намер затушаваць справу.

“Гэта была спроба запалохваньня незалежнай газэты. Магчыма, нам хацелі нешта падкінуць, каб потым абвінаваціць у захоўваньні забароненых рэчаў”, – паведаміў “Rzeczypospolitej” Мікола Маркевіч.

Іншы польскі штодзёньнік “Gazeta Wyborcza” закранае трохі весялейшую тэму. Газэта піша пра тое, што беларускі народ мае чарговую нагоду для гонару, бо кура з фэрмы імя Чырвонай Арміі што на Гарадзеншчыне, зьнясла найвялікшае ў сьвеце яйка.

Гэтае яйка важыць 160 грамаў, у той час як звычайнае – каля 50 грамаў.

“Дасягненьне куры ёсьць як бы адказам на заяву прэзыдэнта Лукашэнкі, які напярэдадні сказаў, што асабіста дапільнуе, каб беларуская сельская гаспадарка працавала ўвесну, як швэйцарскі гадзіньнік. Радасьць гэтага посьпеху можа сапсаваць факт, што беларуская квактуха пабіла рэкорд ня нейкай імпэрыялістычнай амэрыканскай куры, ці куры з Расеі, дзе ня хочуць даваць газ, але квактухі з братняй Кубы. Менавіта ў краіне Фідэля Кастра, паводле кнігі рэкордаў Гінэса, дагэтуль былі найвялікшыя ў сьвеце яйкі,” – піша “Gazeta Wyborcza”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG