Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІВОНКА СУРВІЛА: “НЕКАТОРЫЯ БЕЛАРУСКІЯ РЭАЛІІ ВЕЛЬМІ ЗЬДЗІВІЛІ КІРАЎНІКА ЧЭСКАГА ПАРЛЯМЭНТУ”


Сяргей Навумчык, Прага

(Сурвіла: ) “Я зьвярнула ўвагу спадара Зааралка на традыцыйную абыякавасьць Эўропы і на агрэсіўнае жаданьне Эўропы адваяваць Беларусь (асабліва ўжываючы эканамічны фактар). Ну і таксама гаварыла пра новую праблему, зь якой сутыкнецца Беларусь у хуткім часе – а гэта, менавіта, новая мяжа, ўзмоцненая візавая мяжа між Эўропай і Беларусьсю, і верагоднасьць яшчэ большай ізаляцыі Беларусі. Гаварылі мы таксама пра "пуцінскую дактрыну" і пра новую агрэсіўнасьць Лукашэнкі супраць усяго беларускага.

У якасьці пазытыўнага адзначыла некалькі рэчаў, якія мяне сапраўды задавальняюць. Гэта новая пазыцыя ЗША ў дачыненьні да былых постсавецкіх краінаў, зацікаўленьне з боку суседзяў Беларусі, якога раней не адчувалася ў такой ступені.

Прыкладам такога зацікаўленьня – нядаўняя канфэрэнцыя ў Рызе і канфэрэнцыя ў Празе, якая распачынаецца неўзабаве. У самой Беларусі ўважаю, што вельмі пацяшаючым ёсьць актыўнасьць моладзі ў сваім жаданьні зрабіцца эўрапейцамі.

Я задаволеная вынікам сустрэчы з кіраўніком парлямэнту Чэхіі. Спадар Зааралэк слухаў вельмі прыязна, задаваў шмат пытаньняў, быў вельмі зьдзіўлены некаторымі рэчамі, скажам, сытуацыяй вакол Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю ды становішчам беларускай мовы ў Беларусі. Спадар Зааралэк сказаў, што Чэхія падтрымае рэзалюцыю Камісіі ў справе правоў чалавека ААН адносна Беларусі і вышле назіральнікаў на выбары”.

Заўтра спадарыня Сурвіла возьме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі “Беларусь – наш новы сусед”, якую ладзіць Сэнат Чэхіі. На канфэрэнцыю запрошаныя таксама дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту, прадстаўнікі беларускай апазыцыі і праваабарончых арганізацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG