Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАРЭСПАНДЭНТЫ ГАЗЭТЫ “ДЗЕНЬ” ЛІЧАЦЬ, ШТО ДА ІХ СПРАБАВАЛІ ЎЛЕЗЬЦІ СУПРАЦОЎНІКІ КГБ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

На падставе інфармацыі, якая ёсьць у рэдакцыі, журналісты газэты сьцьвярджаюць, што двое затрыманых могуць быць супрацоўнікамі КГБ.

У зьвязку з гэтым рэдакцыя просіць патлумачыць: ці зьяўляюцца гэтыя людзі або зьяўляліся раней супрацоўнікамі КГБ. Па-другое, ці праводзіліся раней альбо праводзяцца цяпер апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы адносна галоўнага рэдактара газэты Міколы Маркевіча, іншых журналістаў або аўтараў выданьня?

Паводле намесьніка рэдактара “Дня” Андрэя Пачобута, у КГБ вельмі нэрвова ўспрынялі зьяўленьне журналістаў. На лісьце адзін з афіцэраў напісаў: “Запыт атрыманы, начальнік падразьдзяленьня С. Кот”.

Паводле апошняй інфармацыі, затрыманых учора ўвечары Вашкевіча і Макарава сёньня ўжо выпусьцілі з пастарунку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG