Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СКОНЧЫЎСЯ КАНФЛІКТ ПАМІЖ ГРУЗІЯЙ І АДЖАРЫЯЙ, ЦІ ДОЎГА ПРАТРЫВАЕ МІР?


Віталь Цыганкоў, Прага

Не пратрымаўшыся ва ўмовах блякады і двух дзён, Абашыдзэ дазволіў прэзыдэнту Грузіі Міхаілу Саакашвілі праехаць паўз аджарскія гарады зь мігалкамі і чырвонымі кветкамі. Чаму канфлікт скончыўся менавіта так і ці можа ён разгарэцца зноў?

“Аджарыя здалася” – гэтак безапэляцыйна камэнтуюць падзеі апошніх дзён некаторыя мэдыі. Сапраўды, пасьля таго, як у нядзелю раніцай прэзыдэнту Грузіі не было дазволена ўехаць на тэрыторыю аўтаномнай рэспублікі, трыюмфальны праезд у чацьвер прэзыдэнцкага картэжу па тэрыторыі Аджарыі выглядае перамогай.

Хаця зь іншага боку, ці можна лічыць перамогай тое, што кіраўніку дзяржавы, за якога нядаўна на выбарах прагаласавала 97% выбарцаў, дазволілі праехаць па тэрыторыі аднаго з рэгіёнаў гэтай савмай дзяржавы. Апрача таго, грамадзкасьці ня сталі вядомыя і дакладныя вынікі тых напружаных перамоваў, якія правялі ў чацьвер Саакашвілі і Абашыдзэ.

Наш калега з грузінскай службы Радыё Свабода Акрапір Рукадзэ ня схільны ацэньваць сытуацыі вельмі адназначна.

(Рукадзэ: ) “Па-першае, ніхто ня ведае, пра што яны там дакладна дамовіліся. Саакашвілі патрабаваў, каб былі раззброеныя аджарскія фармаваньні, каб грузінскія грамадзяне атрымалі магчымасьць вольнага перамяшчэньня, каб палітычныя сілы, апазыцыйныя Абашыдзэ, мелі магчымасьць свабодна выказвацца і весьці палітычную дзейнасьць. І на гэта ўсё кіраўніцтва Абхазіі нібыта пагадзілася. Відавочна, што Абашыдзэ і Саакашілі дамовіліся, апроч іншага, захаваць свае твары. Баюся, што многія пытаньні проста былі замарожаныя, і гэта калісьці яшчэ выявіцца”.

Цікава, што за дзень да паездкі Саакашвілі Гэнеральны пракурор Грузіі паведаміў, што распачатыя крымінальныя справы супраць фактычна ўсяго кіраўніцтва Аджарыі. Што будзе зараз з гэтымі справамі, пакуль не паведамляецца. Зьняцьце блякады з Аджарыі і пэўныя саступкі, на якія ўзамен пайшоў Абашыдзэ, на думку назіральнікаў, толькі часова прыцішваюць праблему палітычнага несумяшчальніцтва кіраўніцтва Грузіі і Аджарыі. Відавочна, што цяпер усе будзе вырашана на парлямэнцкіх выбарах 28 сакавіка. Калі ў Аджарыі перамогуць паплечнікі Саакашвілі, ў грузінскага прэзыдэнта зьявяцца новыя козыры для наступу на аджарскае кіраўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG