Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“RZECZPOSPOLITA” ПІША ПРА АНАТОЛЯ ЛЯБЕДЗЬКУ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Візыт лідэра АГП Анатоля Лябедзькі ў менскую пракуратуру не прынёс адказу на пытаньне, якімі канкрэтна словамі апазыцыянэр абразіў Аляксандра Лукашэнка. У пракуратуры лічаць, што спадар Лябедзька абразіў кіраўніка дзяржавы усёй сваёй прамовай у праграме “Зеркало” расейскага дзяржаўнага тэлебачаньня”, – піша “Rzeczpospolita”.

Штодзёньнік піша, што перад візытам у пракуратуру Анатоль Лябедзька з адвакатамі некалькі разоў праслухаў запіс сваёй прамовы ў расейскім тэлебачаньні. Адмыслоўцы, аднак, не знайшлі нічога, “да чаго можна было б прычапіцца”.

Але, як паведаміў лідэр АГП ў інтэрвію “Rzeczypospolitej”, “калі ёсьць палітычная воля, каб мяне пакараць, дык юрыдычныя аргумэнты ўжо ня маюць ніякага значэньня”.

“Факт, што сярод некалькіх беларускіх палітыкаў і экспэртаў, якія таксама крытыкавалі беларускага кіраўніка ў той самай праграме, абвінавачаньні вырашана высунуць толькі Анатолю Лябедзьку можна патлумачыць тым, што папулярнасьць гэтага палітыка ўвесь час расьце. Паводле апошняга апытаньня – ён найбольш папулярны апазыцыйны палітык у краіне”, – піша ў сёньняшнім нумары аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG