Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯНДАР СВАБОДЫ


Ул. інф.

19 сакавіка беларусы-каталікі ўшаноўваюць Язэпа. Як піша этнограф Уладзімер Васілевіч, некалі гэты дзень зьвязвалі з прылётам буслоў. Казалі: “Як Язэп кіўне барадою, дык зіма ўцякае ўніз галавою”. Вядома, што ў пэрыяд посту (на які прыпадае і Язэп) існуе афіцыйная забарона на вянчаньні. Калі ж такое і здаралася, у народзе асуджалі: “Сьвяты Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту”.

Біяграфічныя даты.

19 сакавіка 1629 году нарадзіўся расейскі цар Аляксей Міхайлавіч. У расейскай гісторыі ён празваны “цішайшым і дабрэйшым“. Што да Беларусі, дык нашыя продкі зьведалі Аляксея Міхайлавіча як пэўнага рэкардсмэна сярод расейскіх цароў у вынішчэньні беларускага народу. Менавіта за гэтым царом быў забіты кожны другі насельнік нашага краю.

19 сакавіка 1887 году памірае Юзаф Крашэўскі пісьменьнік і гісторык, які належыць да польскае літаратуры, але паходзіць зь беларускае шляхты і ўсю сваю творчасьць прысьвяціў вывучэньню роднага краю. Напісаў Крашэўскі ажно 223 раманы. А яшчэ ж пісаў паэмы, вершы, навуковыя працы ды падарожныя нататкі.

19 сакавіка 1895 году нарадзіўся Тамаш Грыб, беларускі палітык. Ён паходзіў з Палянаў на Астравеччыне, вучыўся ў Празе, ва ўрадзе БНР быў міністрам земляробства і замежных справаў. Стварыў беларускую эсэраўскую партыю.

19 сакавіка 1931 году прыйшоў на сьвет беларускі гісторык літаратуры Генадзь Кісялёў, які напісаў шмат кніг па гісторыі культуры ХІХ ст., фактычна адкрыў для Беларусі гэтае стагодзьдзе на выскім акадэмічным узроўні.

Цяпер – пра заўтрашнія гістарычныя даты.

20 сакавіка 1440 году загінуў Жыгімонт Кейстутавіч, які восем гадоў быў Вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага. Гэта значыць, сярэднявечным кіраўніком Беларусі.

20 сакавіка 1828 году нарадзіўся нарвэскі драматург Генрык Ібсэн, найбольш вядомы твор якога – опэра “Пэр Гюнт”.

20 сакавіка 1853 году зьявіўся на сьвет знакаміты мастак Вінсэнт Ван Гог. Цікава, што мастаком Ван Гог стаў толькі ў трыццаць гадоў і за сем гадоў напісаў больш за 800 карцін, праўда, пры жыцьці прадалася толькі адна ягоная карціна.

20 сакавіка 1862 году ў Халопенічах нарадзіўся Адам Багдановіч, беларускі этнограф, бацька паэта Максіма Багдановіча.

20 сакавіка 1897 году нарадзіўся Мікалай Гікала. Паходзіў Гікала з Адэсы. У 30-я гады яго прыслалі кіраўніком кампартыі ў Беларусь. Тут Гікала становіцца арганізатарам масавых камуністычных рэпрэсіяў супраць мірнага насельніцтва. З 1932 да 1937 году менавіта ён кіраваў рэспублікай і адпаведна – арыштамі, высылкамі і расстрэламі народу, татальным вынішчэньнем нацыянальнае інтэлігенцыі.

20 сакавіка 2000 году выйшла ў этэр першая перадача беларускага радыё зь Вільні “Балтыйскія хвалі“.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG