Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА СТАРШЫНЮ І БУГАЛЬТАРКУ БХК ЗАВЯЛІ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ


Любоў Лунёва, Менск

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў даслаў у БХК Пастанову аб завядзеньні крымінальнай справы. Тацяну Процьку і Тацяну Рудкевіч абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў на суму 78 мільёнаў рублёў. Раней падатковая інспэкцыя правярала фінансавую дзейнасьць БХК — тады палічылі, што арганізацыя павінна выплаціць падаткі разам з пэняй 375 мільёнаў рублёў. Намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла паведаміў Радыё Свабода, што супрацоўнікі праваабарончай арганізацыі ня згодныя з пастановай Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў:

(Паганяйла: ) “Мы працавалі на гранты “TAСIS”, а з гэтых грошай нідзе падаткаў ня плацяць згодна з рашэньнем ураду. У нас вырашылі, што трэба плаціць. Мы абскарджвалі рашэньне падатковага органу, але нягледзячы на гэта Дэпартамэнт завёў крымінальную справу. У нас няма несур’ёзных санкцыяў, калі размова ідзе пра асабліва буйныя памеры… Заўсёды, калі размова ідзе аб службовых асобах, то яны абвінавачваюць як правіла двух — старшыню і галоўнага бугальтара”.

Гары Паганяйла паведаміў Радыё Свабода, што заўтра прадстаўнікі БХК пададуць скаргу на пастанову Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG