Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАРЫСА ГРЫЗЛОВА ПРАПАНУЮЦЬ НА ПАСАДУ СТАРШЫНІ ПАРЛЯМЭНЦКАГА СХОДУ БЕЛАРУСІ Й РАСЕІ


Уладзімер Глод, Менск

У сьнежні Расея правяла думскія выбары, і цяпер склад расейскай дэлегацыі Парлямэнцкага сходу мусіць зьмяніцца. Адметна, што для прадстаўленьня новых сяброў Парлямэнцкага сходу расейскім дэпутатам спатрэбілася тры месяцы. Гэта дало падставу многім назіральнікам сьцьвярджаць, што саюзныя справы ўжо ня ёсьць для расейскага боку надта важнымі.

Гэтак жа лічаць і некаторыя сябры Нацыянальнага сходу Беларусі, у прыватнасьці, дэпутат Іван Пашкевіч:

(Пашкевіч: ) “Я зь першага дня, калі прымаліся дакумэнты аб стварэньні Парлямэнцкага сходу, лічыў, што гэта дэкаратыўнае ўтварэньне, перадусім, для вечна карычневых, левых, асабліва, з Расейскай Фэдэрацыі. Я лічу, калі прааналізаваць дзейнасьць гэтага парлямэнту за ўвесь час, то я ў сваіх поглядах меў рацыю. Тое, што павінна нешта зьмяніцца — я дапускаю такую думку. Што зьменіцца ў першую чаргу? Да гэтага часу з задавальненьнем праходзілі паседжаньні Парлямэнцкага сходу то ў Смаленску, то ў нейкім іншым горадзе Расеі, бо гэта быў добры дадатковы заробак — 100 даляраў на суткі камандзіровачных — да заробку сябраў беларускай часткі сходу. Дык вось, я думаю, што, нарэшце, гэтыя паездкі адменяць. У Менску пройдзе паседжаньне. А другое, і апошняе для гэтага Парлямэнцкага сходу, калі ён, напрыклад, захоча яшчэ раз разгледзець бюджэт саюзнай дзяржавы. Думаю, што на гэтым можна ставіць кропку. У Беларусі чакаюцца парлямэнцкія выбары, а гэта значыць, што новыя людзі павінны будуць увайсьці ў склад Парлямэнцкага сходу Беларусі й Расеі”.

Нагадаю, што і Беларусь, і Расея маюць у Парлямэнцкім сходзе роўную колькасьць прадстаўнікоў — 36 кожная. Старшынём Парлямэнцкага сходу пакуль ёсьць Генадзь Селязьнёў.

Увечары 16 сакавіка расейская дэлегацыя плянавала наведаць прамысловыя прадпрыемствы Менску. 17 сакавіка, згодна з праграмай, Барыс Грызлоў будзе сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама кіраўнікамі абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG