“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год:
“Ад Магілёўскага лесаахоўнага камітэту аб’яўляецца, што ў паседжаньні, якое адбылося 5 лютага 1914 году, камітэт пастанавіў: рубку лесу, якая адбываецца ў лясной дачы каля вёскі Мікалаеўка ўрочышча “Альхоўка” Нічыпаровіцкай воласьці Горацкага ўезду, уладаньні 3-га Альхоўскага таварыства сялянаў прызнаць спусташальнай і, як такую, перапыніць на 5 гадоў”.
“Звязда”, 1964 год:
“У стаматалягічны кабінэт пункта аховы здароўя Мазырскага кабэльнага заводу зьвярнулася работніца Т.Цясьлюк. Хворы зуб непакоіў жанчыну. “Вырваць — гэта нядоўга, трэба вылечыць”, — сказала малады ўрач Э.Лянкевіч. І вось выдалены зуб у руцэ ўрача. “Пасядзіце крыху”, — сказала ўрач. Яна агледзела зуб, акуратна апрацавала корні, ачысьціла і заплямбіравала. А празь некалькі дзён вырваны зуб паставіла на месца. Ён прыжыўся пасьля ўдалай апэрыцыі”.
“Народная газэта”, 1994 год:
“Надзённыя праблемы нашых суайчыньнікаў, якія жывуць у Літве, былі абмеркаваны ў час знаходжаньня ў гэтай рэспубліцы міністра інфармацыі Беларусі Анатоля Бутэвіча і намесьніка начальніка аддзелу ўпраўленьня Савету Міністраў па сацыяльна-культурным комплексе Натальлі Голубевай… Прадстаўнікі Беларусі пабывалі ў тэлеграфным агенцтве ЭЛЬТА, рэдакцыі газэты “Наша Ніва”, на Літоўскім тэлебачаньні, былі абмеркаваны праблемы стварэньня сыстэмы сродкаў масавай інфармацыі на беларускай мове. У час наведваньня беларускай школы пры віленскай сярэдняй школе №17 Анатоль Бутэвіч уручыў яе калектыву бібліятэчку, якая ўключае больш чым 400 кніг”.