Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПАЗЫЦЫЙНЫЯ ПАРТЫІ НЕ ПЛЯНУЮЦЬ ЛАДЗІЦЬ 25 САКАВІКА Ў МЕНСКУ ШЭСЬЦЯ І МІТЫНГУ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Пасьля прадстаўнікі розных апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў ускладуць кветкі да помніка Янку Купалу. Увечары ў Доме вэтэранаў адбудзецца сьвяточны канцэрт з нагоды Дня Волі. У гэты ж дзень пройдзе яшчэ адна сьвяточная вечарына ў Доме літаратара.

21 сакавіка ў сядзібе БНФ адкрыецца выстава мастацкіх твораў старшыні рады БНР Івонкі Сурвіллы і вядомай мастачкі Ілоны Барадулінай. 23 сакавіка ў Менску плянуецца канцэрт гістарычнай музыкі “Легенды Вялікага Княства”, а 27-га — “Я нарадзіўся тут”.

Арганізатары вырашылі сёлета адмовіцца ад традыцыйных шэсьця і мітынгу, каб лепш падрыхтавацца да іншай акцыі — “Чарнобыльскага шляху”.

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ пакуль ня вырашыла, ці варта ладзіць 25 сакавіка вулічную акцыю. Сакратар управы КХП БНФ Валер Буйвал гаворыць, што наўрад ці варта ў сьвяточны дзень падстаўляць людзей пад рэпрэсіі ўладаў. Пакуль пэўна вядома, што з нагоды Дня Волі КХП БНФ правядзе адмысловую канфэрэнцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG