Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭПУТАЦКУЮ ГРУПУ “РЭСПУБЛІКА” ЗАПРАСІЛІ Ў ВЯЛІКУЮ БРЫТАНІЮ


Уладзімер Глод, Менск

Сяргей Скрабец — кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” — гаворыць, што, як чакаецца, галоўнай тэмай гутарак стане сытуацыя ў Беларусі. У Вялікабрытаніі цяпер моцна цікавяцца зьменамі, якія магчымыя ў Беларусі ў зьвязку з тым, што тут сёлета пройдуць парлямэнцкія выбары. Цяперашніх дэпутатаў хочуць бачыць у розных установах, сьцьвярджае Сяргей Скрабец:

(Скрабец: ) “Запрашэньне атрыманае ад ураду Англіі. Сустрэчы будуць на ўзроўні Міністэрства замежных справаў, а таксама ў іншых урадавых структурах. Таксама правядзем перамовы з калегамі-дэпутатамі”.

Сябры групы “Рэспубліка” хацелі бы пабачыцца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якая жыве ў Вялікабрытаніі. Гэтая сустрэча таксама ёсьць у пляне візыту дэпутатаў. Я спытаўся ва Ўладзімера Парфяновіча, што даюць яму, перадусім як дэпутату, падобныя паездкі? На гэтае пытаньне ён адказаў наступным чынам:

(Парфяновіч: ) “Падчас апошняга візыту ў Злучаныя Штаты Амэрыкі мяне найбольш уразіла тое, што там парлямэнт адчынены для людзей. Там ніхто не пытае, чаго чалавек сюды прыйшоў? Ён — грамадзянін сваёй краіны і таму можа прыйсьці на слуханьні, пабыць на любым мерапрыемстве, што там адбываецца. Гэта — людзкі парлямэнт. А вось у Беларусі сёньня парлямэнт не для людзей. Я ня ведаю, для каго ён. Закрылі парлямэнт так, што, каб трапіць да свайго дэпутата, выбаршчык мусіць ісьці і выпісваць пропуск аж за паўкілямэтра. Так не павінна адбывацца ў краіне. Парлямэнт — для людзей. Людзі павінны, калі яны жадаюць, прыходзіць сюды і бачыць, што робіць іхны дэпутат, як ён іхныя правы абараняе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG