Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЛУКАШЭНКА ГУБЛЯЕ СВАІХ ПРЫХІЛЬНІКАЎ У РАСЕІ”

Ул. інф.

Гэтае стаўленьне мянялася на працягу апошніх гадоў. У 2000 годзе добра да беларускага кіраўніка ставіліся 40% расейцаў, адмоўна – 13%. У леташнім верасьні колькасьць прыхільнікаў Лукашэнкі ў Расеі зьнізілася да 29%, а колькасьць праціўнікаў – узрасла да 17%.

За некалькі месяцаў, як вынікае з дадзеных апытаньняў, колькасьць тых, хто кепска ставіцца да кіраўніка Беларусі, за некалькі месяцаў павялічылася амаль удвая.

На думку адмыслоўцаў Фонду “Общественное мнение” гэта адбылося не без уплыву газавага канфлікту. Дарэчы, у тым жа самым апытаньні амаль 60% апытаных выказалі меркаваньне, што ў газавым канфлікце мае рацыю Расея і толькі 6 % сказалі, што рацыю мае Беларусь.

Чвэрць апытаных у лютым расейцаў сказалі, што апошнім часам іхнае стаўленьне да Аляксандра Лукашэнкі пагоршылася. У якасьці матываў прыводзіліся наступныя: “крадуць газ – плаціць ня хочуць”, “Лукашэнка – двулічны палітык”, “кепска імкнецца да саюзу з Расеяй”, “зьяўляецца дыктатарам, маніпулюе народам”.

2% апытаных расейцаў паведамілі, што іхнае стаўленьне да кіраўніка Беларусі апошнім часам палепшылася, матывы такія – “добры мужык, клапаціцца пра беларусаў”, “у газавым скандале Расея паступіла несправядліва ў дачыненьні да Беларусі”.
XS
SM
MD
LG