Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАРАДЗЕНСКІ ПРАДПРЫМАЛЬНІК АБВЕСЬЦІЎ ГАЛАДОЎКУ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У панядзелак побач з аблвыканкамам прыблізна 250 прадпрымальнікаў моўчкі пратэставалі супраць пагаршэньня умоваў сваёй працы. Намесьніка старшыні грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Зьмітра Іваноўскага сярод іх не было. У гэты час ён знаходзіўся ў міліцыі.

Напярэдадні акцыі яго затрымалі з улёткамі, у якіх прадпрымальнікаў запрашалі прыйсьці на “мітынг маўчаньня”. За ўлёткі спадара Іваноўскага пакаралі штрафам у адну базавую велічыню ў Кастрычніцкім раённым судзе гораду. А пасьля мітынгу запрасілі ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі, каб абвінаваціць у арганізацыі акцыі, на якой сам ён наагул не прысутнічаў. Перад судом Зьміцер Іваноўскі патлумачыў:

(Іваноўскі: ) “Справа ў тым, што прысутнасьць цягне за сабой або “актыўны ўдзел” альбо проста ўдзел у акцыі, гэта другая частка 167 артыкулу. Мяне проста абвінавачваць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства”.

Судзьдзя Ленінскага суду Натальля Козел палічыла, што ён быў арганізатарам “мітынга маўчаньня” і пакарала яго дзесяцьцю суткамі арышту. Гэта адбылося ў другой палове дня, і з таго моманту Зьміцер Іваноўскі абвесьціў галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG