Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЖРЭЛІГІЙНЫ ФОРУМ У МАСКВЕ ПРАХОДЗІЦЬ БЕЗ УДЗЕЛУ БЕЛАРУСКАГА ДУХАВЕНСТВА


Галіна Абакунчык, Менск

Сярод лідэраў такіх буйных рэлігійных канфэсіяў, як праваслаўная, каталіцкая і пратэстанцкая, запрашэньне ўзяць удзел у маскоўскім форуме атрымаў толькі мітрапаліт Філарэт. Аднак замест кіраўніка беларускага экзархату на форуме прысутнічаў сакратар Эпархіяльнага ўпраўленьня Мікалай Коржыч. Вось што паведаміла Радыё Свабода прадстаўніца ўпраўленьня Тамара Станкевіч:

(Станкевіч: ) “Уладыка ў замежным камандаваньні. Паехаў вучоны сакратар у Маскву. Ён будзе рэпрэзэнтаваць Беларускі экзархат. Але людзі казалі, што там Беларусь увогуле ня згадваюць”.

Пракамэнтаваць гэты факт спадарыня Станкевіч адмовілася. Адсутнасьць увагі да іх з боку арганізатараў маскоўскага форуму прадстаўнікі іншых рэлігійных канфэсіяў Беларусі камэнтаваць альбо адмаўляюцца, альбо зьвязваюць гэта зь цяперашнім ўнутрыпалітычным становішчам Беларусі. Вось што, у прыватнасьці, сказаў кіраўнік юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня Якаў Басін:

(Басін: ) “Я сам пабачыў усё гэта па тэлебачаньні і, канечне, быў вельмі зьдзіўлены. Я ня ведаю, што думалі арганізатары, але мы спатыкаемся з такой праблемай, што калі мы хочам нешта зрабіць у Беларусі, да прыкладу, правесьці той жа міжканфэсійны дыялёг, міжнародныя арганізацыі кажуць, што на тэрыторыі Беларусі мы гэтага праводзіць ня будзем. Яны кажуць: вось мы правядзем у вас, і гэта будзе ўскосная падтрымка рэжыму, якога мы не паважаем. Вось з гэтым нэгатыўным стаўленьнем да цяперашняй сыстэмы ўлады ў Беларусі з боку міжнароднай супольнасьці мы спатыкаемся. І таму яны даўно ўжо махнулі на Беларусь рукой”.

Тым часам Дзяржкамітэт у справе рэлігіяў і нацыянальнасьцяў распаўсюдзіў дакумэнт аб узмацненьні кантролю за дзейнасьцю рэлігійных арганізацыяў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG